Архіў навін - Кохановская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.02.15

У агульным заліку абласнога конкурсу “Мая сямейная рэліквія” Маісеева Ларыса заняла 2 месца.

Мая сямейная рэліквія

         Пад такой назвай у Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі нядаўна быў праведзены дыстанцыйны творчы конкурс навучэнцаў 7 – 8 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Віцебскай вобласці. 

       Удзельнікамі конкурсу сталі 27 хлопчыкаў і дзяўчынак з 14 раёнаў Віцебскай вобласці. Падлеткам прапанавалі выканаць два творчыя заданні: зняць відэаролік працягласцю да 7 хвілін і напісаць эсэ “Мая сямейная рэліквія”.

      Ад Коханаўскай сярэдняй школы імя І.П.Кожара ў конкурсе прымала ўдзел Маісеева Ларыса, навучэнка 7 ”А” класа. Разам з маці Вольгай Ігараўнай яны прэзентаваді кнігу А.С.Пушкіна “Пікавая дама”, якой амаль ужо 100 гадоў з дня выдання. Выдадзена яна была ў 1917 годзе. Дзяўчынцы дапамагалі выконваць заданні настаўнікі школы: Алена Аляксееўна Макавецкая, Наталля Іванаўна Варанкова, Тамара Анатольеўна Кісялева і Таццяна Леапольдаўна Куратнік.

      Асаблівы ўклад у падрыхтоўку да ўдзелу ў конкурсе ўнесла вучаніца 11 класа Алена Рэманюк, якая выконвала ролю відэааператара. Па выніках конкурсу эсэ нашай вучаніцы прызнана лепшым ў сваёй намінацыі. У агульным заліку абласнога конкурсу “Мая сямейная рэліквія” Маісеева Ларыса заняла 2 месца.

       Пабачыць відэаролік і прачытаць эсэ “Мая сямейная рэліквія” мы прапануем вам на старонках школьнага сайта па адрасу: kokhanovo.tolochin.edu.by

Кісялёва Т.А., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце