Архив новостей - Кохановская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.10.2017

Матчын ручнiк

Калi вас запытаюць: «Хто вы?”. Напэўна, вы адкажаце: “Я – беларус”. Але цi задумвалiсь вы калi-небудзь, што азначае быць беларусам? Якiя нашы традыцыi? Што хаваецца за словазлучэннем «наша мастацтва»? І што вы мелi на ўвазе, калi назвалiся грамадзянiнам нашай краiны?

Пачнем з таго, что у кожнага народа ёсць свае асаблiвасцi: мова, адзенне, нейкiя сiмвалы. Усё гэта сабраў у сабе ручнiк.Ручнiк – гэта даматканае палатно, прадмет народнай культуры i творчасцi, штодзённага и рытуальнага прызначэння. На ім гафтаваліся розныя сімвалы: жывёлы, расліны і геаметрычныя фігуры. Кожны з іх штосьці пазначаў. Ён з’яўляецца адным з ярчэйшых прыкладаў беларускага мастацства. Гэткай цудоўнай рэчы і быў прысвечаны цэлы конкурс “Матчын ручнік” у горадзе Талачыне. Наша школа таксама прыняла ўдзел ў гэтым свяце.

Нас рыхтавала настаўніца рускай мовы і літаратуры, і па сумяшчальніцтве мая матуля – Васілеўская Надзея Анатольеўна. Яе наведала вельмі захапляльная ідэя, як можна прадставіць ручнік ў найлепшым свеце. Удзельнічалі дзяўчынкі і адзін хлопец з 5”А”класу: Ермаковіч Валерыя, Яскевіч Яна, Вераменчук Дар’я, Букштынава Ганна, Каваленка Ксенія, Каклашвілі Аляксандра, Сідаровіч Глеб, вучаніца 10”Б” класа Харытонава Ілона і я – Васілеўская Соф’я.

У нашым выступе былі і песні, і танцы, і вершы. Сярод вялікай колькасці школ мы занялі першае месца. Выступ вы можаце паглядзець на сайте школы, а мы вельмі рады, что змаглі данесці такую важную думку. Беражыце нашы традыцыі! Ганырыцеся нашым мастацтвам і працягвайце ствараць такі бясцэнны скарб!

Васілеўская Соф’я, 8”А”