Архив новостей - Кохановская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.09.2018

Дзень Беларускай мовы

Беларуская мова – найпрыгажэйшая, але знаходзіцца на грані знікнення. Трэба любіць і шанаваць яе такую паважаную, родную і мілагучную.

Кожны год у нашай краіне святкуется Дзень роднай мовы, і наша школа заўседы праводзіць, прысвечаны гэтаму святу, конкурс малюнкаў на асфальту.

У гэту суботу (08.09.18) мы прыйшлі да школы паўдзельнічаць, бо ўсе класы прымалі удзел. Чаго толькі нельга было ўбачыць! Мноства яркіх фарб, геаметрычных фігур і стракатых арнаментаў упрыгожвалі плошчу каля школы. Хтосьці маляваў нашу нацыянальную бібліятэку, хтосьці першыя пергаменты і граматы, хтосьці славутага Францыска Скарыну. А наша ідэя была такая…

Спачатку мы захацелі адлюстраваць "зямлю пад белымі крыламі", а так як гэты год год у Беларусі мее назву “Год малай Родзіны”, мы намалявалі абрыс Віцебская вобласці, а над ім аіста, які як бы ахоўвае нашу зямлю. Таксама мы адзначылі на карце наш паселак Коханава. Побач мы абвялі далонькі нашай аднакласніцы і написалі яе імя і прозвішча. Чаму? Таму шта яна, Піліпенок Вікторыя, вычаніца нашага 9 “А” класа, заняла 2 месца у Рэспубліканскім конкурсу “Жывая класіка”, які прысвечаны Дню беларускай мовы. Так мы звязалі нашы думкі, і ўусе адразу станавілася зразумелым.

Мы добра правялі час, выразілі свае думкі ў такім крыятывным занятку, яшчэ раз прыйшлі к выніку, што трэба ганарыцца і берагчы сваю родную мову!

Васілеўская Соф’я, 9 "А" клас