Архіў навін - Кохановская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.09.22

Мая родная мова, ганаруся табой!

З 19 па 23 верасня 2022 года ва ўсіх установах адукацыі Рэспублікі Беларусь праходзіць Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!».

Вучні 6 «А» класа Зубоўская Ульяна і Васілеўскі Ігнат пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Берасняковай Жанны Леанідаўны ўжо прынялі ўдзел у рэспубліканскай дыстанцыйнай паэтычнай акцыі «Мая родная мова, ганаруся табой!», стварыўшы відэаролік з запісам выразнага чытання на памяць байкі К. Крапівы «Дзед і Баба».

Глядзі відэа тут: https://cloud.mail.ru/stock/5XZFxnKeYAVE1wXN9sZPwpRk

А 20 верасня шасцікласнікі праверылі свае веды ў медыягульні «Знаўцы беларускай мовы» і заглянулі ў багатыя нетры роднага слова.