Архіў навін - Кохановская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.03.23

Чацвёртага сакавіка прайшла гульня "Скарбы роднай мовы" по беларускай мове і літаратуры

Чацвёртага сакавіка прайшла гульня "Скарбы роднай мовы" по беларускай мове і літаратуры. Вядучай была Далідовіч Вольга Уладзіміраўна. Удзельнічалі дзве каманды: "Буслы" і "Зубры", у састаў якіх уваходзілі адзінаццацікласнікі і дзесяцікласнікі. Судзілі гульню настаўнікі матэматыкі: Варанкова Наталля Іванаўна і Талкачова Ірына Яўгеньеўна, якая з'яўляецца дырэктарам нашай школы.
Усе ўдзельнікі паказалі свае веды і прыемна правялі час. Цікава прайшлі конкурсы "Хто ёсць хто", "Прыказкі", "Перакладчыкі", "Бліц-апытанне", "Сімвалы". Шмат станоўчых эмоцый выклікаў конкурс "Цытуем". Не ўстрымаліся ад адказу нават выкладчыкі матэматыкі. Перамагла каманда адзінаццатага класа "Буслы".