Архіў навін - Кохановская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.04.23

Адукацыя XXI стагоддзя: традыцыі і інавацыі

27–28 красавіка 2023 года ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшла навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Адукацыя XXI стагоддзя: традыцыі і інавацыі», якая сабрала больш за 250 удзельнікаў – вядучых метадыстаў Рэспублікі Беларусь, выкладчыкаў ВНУ, кіраўнікоў і настаўнікаў устаноў адукацыі.

Праблемнае поле канферэнцыі з'яднала не толькі педагагічную супольнасць з усіх рэгіёнаў Беларусі, але і настаўнікаў, выхавальнікаў з розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.

Ганарова, што ў гэтай важнай педагагічнай падзеі Віцебшчыны прыняла ўдзел і Коханаўская школа. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Бераснякова Жанна Леанідаўна для ўдзельнікаў канферэнцыі правяла майстар-клас “Развіццё вучэбна-пазнавальных і інфармацыйных кампетэнцый вучняў праз выкарыстанне мультымедыйных сродкаў”.

https://voiro.by/новости/все-новости/document-151483.html