Архіў навін - Кохановская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.02.19

У чарговы раз у Коханаўскай школе адзвінелі дні беларускай мовы.

У чарговы раз у Коханаўскай школе адзвінелі дні беларускай мовы. Вось якія мерапрыемствы прайшлі ў нас.

Вучні 2-5 класаў з усёй беларускай шчырасцю запрасілі на “Беларускі кірмаш”, на якім можна было набыць розныя прысмакі і самаробныя сувеніры.

Бераснякова Ж.Л. разам з вучнямі 10 “Б” класа арганізавала выставу “Дні беларускай мовы ў Коханаўскай школе на фотаздымках”, аформілі фотазону “Вобразная, родная, пявучая мова беларуская мая”.

Макавецкая Алена Аляксееўна разам з удзельнікамі тэатральнага гуртка гасцінна запрасіла ў літаратурную гасцёўню, прысвечаную 95-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава “Хачу толькі аднаго – застацца праўдзівым…”

Фотасправаздача >>

Вучні 6 “А” класа пад кіраўніцтвам Васілеўскай Н.А. падрыхтавалі танцавальны “Беларускі флэшмоб”.

Бераснякова Ж.Л. разам з вучнямі 10 “Б” класа правялі фестываль “Паэтычны ветразь” , у якім вучні 5 – 11 класаў пранікнёна дэкламавалі творы беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў і пранікліся ўзнёслым беларускім словам.

Фотасправаздача >>