Архив новостей - Кохановская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2023

Дзень роднай мовы

21 лютага ўвесь свет адзначае Дзень роднай мовы. Вучні ДУА "Коханаўская сярэдняя школа імя І.П.Кожара Талачынскага раёна" цікава правялі яго. Раніцай вучні ў нацыянальных касцюмах з прыгожымі прывітальнымі словамі звярталіся да ўсіх, хто заходзіў ва ўстанову. Школьнікі з гонарам расказвалі аб тым, што ім у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў, вялікі нацыянальны скарб.
На перапынках вучні педагагічнага класа правялі акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску" і "Добрыя пажаданні". Малодшым школьнікам прапанавалі гульні "Хто спрытней" і "Гульнёвы падворак". Цікава прайшла віктарына "Я беларус маленькі". Музычна-танцавальны перапынак запрашаў усіх прысутных далучыцца да беларускіх танцаў.
Лагічным завяршэннем дня стала паэтычная гасцёўня "Мовай Коласа і Купалы", падчас якой са школьнай сцэны лілася меладычная, поўная задумення і пяшчоты родная мова беларускага народа ў творах славутых класікаў.