Архив новостей - Кохановская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.08.2023

Дзіўныя падарожжы па сцежках роднай Беларусі

Штогод навучэнцы Коханаўскай школы ў час летніх канікул праводзяць дзіўныя падарожжы па сцежках роднай Беларусі. Лета 2023 года не было выключэннем.

Вучні 7 “А” класа пад кіраўніцтвам Берасняковай Жанны.Ленідаўны, Млявай Надзеі Уладзіміраўны, Шапалавай Ірыны Міхайлаўны здзейснілі цікавае падарожжа на малую радзіму Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які нарадзіўся ў вёсцы Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, а жыў і вучыўся цераз раку — у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна на Магілёўшчыне. Дзеці даведаліся, што крыніца непадалёк ад Копыся была любімым месцам адпачынку Аляксандра Лукашэнкі ў дзяцінстве і з ёй звязана сямейная гісторыя: у свой час гаючую ваду адшукаў у лясной чашчобе і ўладкаваў дзед Прэзідэнта - цясляр Трафім. Па яго імені людзі і сталі называць гэты маляўнічы, падараваны Богам куточак. Вада ў Трафімавай крыніцы асвечаная і ўнікальна чыстая па сваіх уласцівасцях. За ёй штодзень прыязджаюць людзі з усіх навакольных раёнаў. Вось і коханаўскія хлопчыкі і дзяўчынкі летнім спякотным днём з вялікай павагай акунуліся ў асвечанай купелі ды назапасіліся гаючай вадзіцай.

Пасля малыя падарожнікі наведалі старажытнае гарадзішча XI-XVII ст.у гарадскім пасёлку Копысь (так званы Пятроўскі вал), якое было адноўлена па даручэнні Прэзідэнта. Калісьці на гэтым месцы быў размешчаны драўляны замак, а зараз можна падняцца на зялёны, прыгожа ўладкаваны стараннымі рукамі мясцовых жыхароў вал і драўляную абарончую вежу, убачыць адноўленыя элементы старажытных умацаванняў. Вучні з цікавасцю дакрануліся да велічнай гісторыі слаўнага куточка Віцебшчыны.

Наступным прыпынкам дзіўнага падарожжа стаў Купалаўскі мемарыяльны запаведнік "Ляўкі", дзе класік беларускай літаратуры напісаў шэраг сваіх неўміручых вершаў. Дзеці пазнаёміліся з літаратурна-дакументальнай экспазіцыяй музея (выданні паэта розных гадоў, зборнікі вершаў, лісты, дакументы, фотаздымкі), скразной тэмай якой стала ўвасабленне вобраза "Госці", разгорнутага ў аднайменным вершы ляўкоўскага цыкла. Госцем прыехаў у гэтыя мясціны Янка Купала. Як гаспадар дачы ўжо сам прымаў гасцей – жыхароў навакольных вёсак, сяброў-пісьменнікаў (Я.Коласа, П.Броўку, К.Крапіву). Вось і коханаўскія госці прыехалі ў Ляўкі, каб прайсціся Купалавымі дарожкамі па былой дачы пісьменніка, заглянуць у гараж, у якім экспануецца машына Янкі Купалы "Шэўрале", падараваная яму ўрадам БССР і зрабіць фотаздымак ля вядомага помніка "Восень паэта". У 2011 годзе Аляксандр Рыгоравіч наведаў мемарыяльны запаведнік і пакінуў запіс "Дзякуй усім тым людзям, якія збераглі нам гэту спадчыну".

Апошнім доўгачаканым прыпынкам стомленых вандроўнікаў стала маляўнічае возера ля вёскі Вусце, дзе яшчэ не раз гучалі купалаўскія вершы ("Спадчына", "Дзве таполі", "Хлопчык і лётчык"), а ля начнога вогнішча абмяркоўваліся ўражанні ад наведаных мясцін, якія знаходзяцца непадалёк ад гарадскога пасёлка Коханава Талачынскага раёна.

Як вядома, упадлеткавым узросце фарміруеццца сістэма каштоўнасных адносін да жыцця, адбываецца працэс самаўсведамлення асобы і яе адносін да родных вытокаў. Прыклад беларускага Прэзідэнта, які з такой утрапёнай любоўю і пяшчотай ставіцца да малой радзімы, думаецца, стаў цудоўным урокам для коханаўскіх школьнікаў.

Навучыць любові да зямлі бацькоў – што можа быць больш пачэсным для настаўніка?