Архив новостей - Кохановская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.02.2024

Паэтычны вечар "Вечная захопленнасць жыццем і творчае гарэнне"

1 лютага вучні 9 "А" класа прынялі ўдзел у паэтычным вечары "Вечная захопленнасць жыццем і творчае гарэнне", які праходзіў у Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы. Вучні разам з бібліятэкарам Цупрыяновіч Марыяй Яўгеньеўнай перагарнулі старонкі жыцця А.Куляшова, паразважалі над вытокамі яго творчасці, раскрылі свет пачуццяў яго герояў у творах "Маці", "Млынар", "Бывай…", "Над брацкай магілай", "Ліст з палону", "Балада аб чатырох заложніках" і інш. Таксама вучні наведалі выставу-партрэт "Першамайстар беларускай паэзіі", прысвечаную творчасці А.Куляшова.

Мерапрыемства спрыяла раскрыццю шматграннасці таленту пісьменніка, захаванню і папулярызацыі яго творчай спадчыны.