Архив новостей - Кохановская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.02.2025

Трыумф Коханаўскай школы на фестывалі "Паэтычны ветразь"

У Талачынскім раёне стала цудоўнай традыцыяй штогод ладзіць беларускамоўны конкурс "Паэтычны ветразь", які адбыўся 22 лютага. Дваццаць восем юных аматараў роднага слова ў розных намінацыях прадставілі творчасць паэтаў-юбіляраў: Міхася Лынькова, Францішка Багушэвіча, Аляксея Дударава, Петруся Броўкі, Рыгора Барадуліна.

Сёлетні "Паэтычны ветразь" быў сапраўдным трыумфам для вучняў ДУА "Коханаўская сярэдняя школа імя І.П.Кожара Талачынскага раёна", якія прывезлі ў родную школу шэсць узнагарод, чатыры з якіх – найвышэйшага гатунку.

У намінацыі "Нам засталася спадчына", у якой юныя талачынцы прадэманстравалі свае дэкламатарскія здольнасці, граматамі за першае месца ўзнагароджаны вучаніца 8"А" Зубоўская Ульяна (настаўнік Бераснякова Ж.Л.) і шасцікласніца Лаўрэнава Ева (настаўнік Чырун В.М.). Другое месца ў гэтай намінацыі ў вучаніцы 3 класа Абчугскай Эліны (настаўнік Арэхава А.С.). Сідаровіч Яна, вучаніца 5"А" класа, заняла трэцяе месца (настаўнік Далідовіч В.У.)

У намінацыі "Лепшы паэтычны твор" старшакласнікі пісалі водгукі і эсэ на творы класікаў-юбіляраў. Дыпломамі першай ступені ўзнагароджаны вучань 11 класа Зубоўскі Іван (настаўнік Бераснякова Ж.Л.).

Радасна, што сярод аматараў высокага паэтычнага слова, вылучыўся сваім талентам адзінаццацікласнік Гарачаў Ілья (настаўнік Бераснякова Ж.Л.), які напісаў пранікнёны верш-пісьмо "Мой Рыгор Барадулін" і атрымаў першае месца ў намінацыі "Лепшы паэтычны твор".

"Дзень роднай мовы – нагода для нас, беларусаў,задумацца аб лёсе мовы, на якой размаўлялі продкі, якую мы завём роднай. Нагода ўшанаваць паэтычнае слова Коласа і Купалы. І мне сёння пашчасціла пабываць на такім свяце, дзе кранула душу шчымлівае беларускае слова кожнага ўдзельніка", - сказала загадчык аддзела па адукацыіТалачынскага райвыканкама Валевіч Алена Васільеўна, якая ўрачыста павіншавала ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу.

Хочацца выказаць шчырую падзяку руплівым настаўнікам, якія рыхтавалі вучняў-дэкламатараў, спевакоў, вядучых, юных творцаў-літаратараў. Толькі іх педагагічнае майстэрства і ўлюбёнасць у роднае слова з’яўляецца выратавальным каўчэгам для мовы зямлі пад белымі крыламі.

Уласна, галоўным у гэтым конкурсе была яе вялікасць Мова, непаўторная, унікальная, родная. Менавіта ўсведамленне еднасці з Радзімай, народам, яе культурай і стала тым ветрыкам, які надзьмуў ветразі паэтычнага слова беларусаў. Менавіта на такіх святах глыбей разумееш, чаму так светла завецца наша зямля і што абуджае беларуса да творчасці на роднай мове.