Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы вучні і настаўнікі Коханаўскай школы далучыліся да рэспубліканскага праекта "Кожная пятніца - роднае, свае!"
Зранку ў рускамоўнай установе гучала беларуская музыка і мілагучныя словы Коласа і Купалы. На перапынках была наладжана акцыя "Спяваем разам", працавала відэазала, а ў класы завіталі вучні, якія расказалі пра ролю роднай мовы ў жыцці беларускага народа.
Настаўнікі ж з вялікім задавальненнем распачыналі свае ўрокі сакавітым родным словам, чыталі любімыя вершы.
Мова аб'яднала вучняў і настаўнікаў нашай школы глыбокай пашанай да "роднага, свайго".



