21 лютага ў ДУА "Коханаўская сярэдняя школа імя І. П. Кожара Талачынскага раёна" адбылося мерапрыемства "Не пакідайце ж мовы роднай", прысвечанае Дню роднай мовы, падчас якога вучні 5 – 11 класаў паказалі свае таленты і здольнасці.
У праграме прагучалі беларускія песні, прыпеўкі, вучні дэкламавалі творы беларускіх класікаў, паказвалі гумарыстычныя сцэнкі. Вядучыя арганізавалі інтэрактыўную гульню-загадку з усёй залай. Відэаролікі з удзелам настаўнікаў, якія чыталі беларускі верш, і выступленне пераможцы конкурсу "Жывая класіка" Зубоўскай Ульяны захапілі маленькіх беларусаў прыгажосцю і шчырасцю роднага паэтычнага слова. Завяршылася мерапрыемства флэшмобам "Маладая Беларусь".
Упэўнены, што такія святы садзейнічаюць фарміраванню павагі і любові да спадчыны роднага народа ў маладога пакалення беларусаў.





