Архив новостей - Кохановская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2024

Дзень роднай мовы

  21 лютага ў школе адзначаўся Дзень роднай мовы. У гэты дзень прадстаўнікі 5 "А" класа святочна сустракалі вучняў і настаўнікаў нашай школы. Амаль кожны вучань атрымаў эмблему з беларускай сімволікай. Вучнямі 5"А" класа была створана лектарская група, якая пазнаёміла навучэнцаў пачатковай школы з гісторыяй і традыцыямі гэтага свята.
Яшчэ ў гэты дзень на перапынках праходзіў кірмаш, які сабраў вялікую колькасць людзей. Была цудоўная святочная атмасфера. Гучалі вясёлыя беларускія песні. Жадаючыя змаглі не толькі набыць самаробныя прысмакі і вырабы, але і паўдзельнічаць ў розных гульнях, якія арганізавалі вучні 11, 9 класаў. Кожны выбіраў сабе, што хацеў. Можна было сфатаграфавацца, атрымаць на памяць пра свята валошку ад мастакоў 9"А" класа. Вучні 7"А"класа арганізавалі флэшмоб. 9"Б" выступіў з песняй  "Зямля з блакітнымі вачыма".
Хочацца сказаць вялікі дзякуй усім удзельнікам гэтага свята!