Архив новостей - Кохановская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.03.2021

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Коханаўскай школе

У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры ў Коханаўскай школе было святочна аформлена фае на першым паверсе. Дапамагалі афармляць вучні 8 «Б» класа Жыгала Кірыл, Чачанец Антон, Яфімаў Арцём.
Вучні 6 «А» і 6 «Б» класса ўдзельнічалі ў віктарыне па творы «Насцечка» К.Чорнага, у выставе малюнкаў «Сцежкамі дзяцінства».
Сухадолава Мілана, Зубоўскі Іван і Чачанец Антон падрыхтавалі цудоўныя матэрыялы па культуры Беларусі.
Кошалева Паліна і Маліноўская Паліна з 9 «А» класа прынялі ўдзел у конкурсе сачыненняў «Яскравы свет маіх пачуццяў».
Вучні 9 — 11 класаў удзельнічалі ў гульні-віктарыне «Славутыя імёны Бацькаўшчыны». Праводзіла гульню Далідовіч Вольга Уладзіміраўна. Гульня прайшла цікава. Дзеці называлі прозвішчы пісьменнікаў, псеўданімы, прыгадвалі іх творы.
Такім чынам, беларуская літаратура ніколі не стане старамоднай, бо ў ёй — само жыццё. Вершы, апавяданні, раманы чыталі нашы бацькі, чытаем мы, будуць чытаць нашы дзеці і ўнукі. Вечныя тэмы роднай зямлі, патрыятызму, кахання заўсёды будуць хваляваць людзей.