Архив новостей - Кохановская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.03.2021

Фальклорнае свята «Добра ў бабулі»

26 лютага ў школе прайшло фальклорнае свята «Добра ў бабулі». Падрыхтавала і правяла яго настаўніца музыкі Левановіч Т.Л. з вучнямі 4 «А» класа. Мэтай гэтага мерапрыемства было выхаванне цікавасці да гістарычнага мінулага Радзімы, пачуцця патрыятызму; узбагачэнне дзіцячага рэпертуару новымі беларускімі народнымі спевамі, танцамі, гульнямі.

Маці з сынам прыязджаюць да бабулі ў вёску. Бабуля сустракае іх і частуе малаком з гарлачыка. Унук разглядае гліняны посуд. Далей вучні прымаюць ўдзел у гульні «Гарлачык». Яны весяляцца, спяваюць песні «Саўка ды Грышка», «Беларуская танцавальная», «Як пагнала бабуленька куранятак пасці», «Чаму ж мне не пець», «Ох, і сеяла Ульяніца лянок». Вучні чытаюць вершы пра лён — беларускае багацце і пра сваю Радзіму — Беларусь.