27 жніўня ў Мінску адбыўся тэлевізійны запіс фіналу конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка", да якога з дзвюх тысяч удзельнікаў з усіх беларускіх школ дайшлі толькі 17 вучняў. Радасна, што Віцебскую вобласць годна прадставіла вучаніца ДУА "Коханаўская сярэдняя школа імя І П. Кожара Талачынскага раена" Зубоўская Ульяна і атрымала дыплом першай ступені.
Эфір тэлепраграмы адбудзецца ў Дзень беларускага пісьменства.






