30 студзеня 2026 года споўніцца 105 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, творчасць якога непарыўна звязана з гісторыяй і культурай Беларусі.
Напярэдадні юбілею народнага пісьменніка вучні 9 "А" класа наведалі Коханаўскую бібліятэку, якая запрасіла іх у дзіўны свет твораў майстра беларускай прозы. Цупрыяновіч Марыя Яўгенаўна пазнаёміла школьнікаў з біяграфіяй і творчай спадчынай пісьменніка, асаблівую ўвагу надала сюжэтам яго знакавых твораў: «Сэрца на далоні», «Трывожнае шчасце», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль». Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Iван Шамякiн. Чалавек вялікай душы і таленту”.
Падчас сустрэчы дзевяцікласнікі ўсвядомілі, што Іван Пятровіч, апяваючы ў сваіх неўміручых творах багацце і прыгажосць беларускай зямлі, змог перадаць важныя каштоўнасці новым пакаленням чытачоў, а яго творчасць назаўжды застанецца каштоўнай часткай нацыянальнай спадчыны.
Падтрымліваючы сувязі з нашым мінулым і культурай, мы ўмацоўваем любоў да Радзімы.
