Напярэдадні Дня роднай мовы ў Коханаўскай школе прайшло свята "Пад ветразем роднай мовы", на якім звонка і ўрачыста прагучала мова Коласа і Купалы. Вучні чыталі неўміручыя вершы класікаў, спявалі і танцавалі, кранулі сэрцы вучняў радкамі твораў Васіля Быкава, нашага слаўнага земляка, пісьменніка-юбіляра, франтавіка.