У Міжнародны Дзень роднай мовы ў Коханаўскай школе шырока адзначылася моўнае свята, на якім вучні-беларусы пранікліся цяплом і прыгажосцю роднага слова. З самага ранку вучняў і настаўнікаў сустрэлі песні і шчырыя словы-запрашэнні гаварыць па-беларуску. На ўроках ва ўсе класы завіталі папулярызатары роднай мовы, якія расказалі сумную гісторыю ўзнікнення свята і прачыталі вершы на мілагучнай мове Коласа і Купалы. На перапынках быў арганізаваны “Беларускі кірмаш”, на якім бойка прадаваліся розныя прысмакі і самаробныя сувеніры. Тут жа праводзіліся беларускія народныя гульні, дзіцячыя забавы, вучні-беларусы спявалі і танцавалі. Свята мовы стала прыгожай і вельмі каштоўнай традыцыяй рускамоўнай школы.










