Архив новостей - Кохановская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.02.2023

Акцыя "Гаворка беларуская"

24 лютага 2023 года бібліятэкар Марыя Яўгеньеўна Цупрыяновіч выступіла перад вучнямі Х класа. Яна расказала некалькі цікавых фактаў пра родную мову, прыгадала легенду аб узнікненні розных моў. У час выступлення Марыя Яўгеньеўна працытавала шмат паэтычных радкоў. Правяла конкурсы "Словаведы", "Падумай і адкажы", "Знаўцы беларускага фальклору". Дзесяцікласнікі тлумачылі сэнс рэдкіх слоў, адгадвалі фрзеалагізмы, збіралі прыказкі.
Бібліятэкар зрабіла агляд кніг, якія прадстаўлены на выставе "Родная мова – духоўнае багацце народа".