Архив новостей - Кохановская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2017

Дзень роднай мовы

Як вядома, 21 лютага ўвесь свет адзначае.
У Коханаўскай школе правядзенне гэтага свята стала цудоўнай традыцыяй. Штогод мы шукаем новыя формы папулярызацыі роднай мовы. Асноўная задача гэтай работы - данесцi вучням, што мы – беларусы, што ў нас ёсць свая непаўторная мова, якую трэба шанаваць, любiць i прапагандаваць.
Як жа прайшло свята ў гэтым годзе?
Да свята вучні і настаўнікі ўпрыгожылі школу беларускiмi словамi і выказваннямі аб роднай мове. На перапынках былі арганізаваны:
• “Беларуская кіназала”, дзе дэманстраваліся відэафільмы, створаныя вучнямі і настаўнікамі спецыяльна да Дня роднай мовы ;
• “Беларускі кірмаш”, на якiм вучнi i настаўнiкi маглі набыць разнастайныя пачастункi, сувенiры;
• “Беларускі флэшмоб”, у якім прынялі ўдзел усе, хто хацеў патанцаваць пад вясёлую песню “Спяваем разам”.
А на ўроках у класы завіталі “папулярызатары” роднай мовы, якія расказалі пра трагічную гісторыю свята і прачыталі кранаючыя радкi на мове Коласа i Купалы .
ШЧЫРЫ ДЗЯКУЙ УДЗЕЛЬНІКАМ СВЯТА МОВЫ !!!
Вучням 8 “Б” класа : Дабравольскаму Кірылу, Цімашкову Раману, Саўчанцы Вікторыі. Бялкоўскай Вікторыі, Саладоўнікавай Алене, Конюшцы Крысціне,Дзямбіцкай Ірыне, Лук’янавай Сняжане.
Вучням 8 “А” класа: Карпаву Кірылу, Карота Крысціне, Лукашэвіч Паліне, Гілясавай Кацярыне.
Вучням 6 “Б” класа: Салапонавай Ульяне, Кшасінскай Марыне, Нырцовай Марыі, Красоўскай Антаніне, Лашковай Вікторыі, Шэйцы Кацярыне, Карота Алісе, Янчэўскай Вікторыі, Калбянковай Ганне