Архив новостей - Кохановская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.11.2020

Да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

Напярэдадні 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча — класіка беларускай літаратуры, паэта, празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, публіцыста, перакладчыка, з вучнямі 9"А"класа сустрэлася Марыя Яўгеньеўна Цупрыяновіч. Яна падрабязней пазнаёміла вучняў з яго жыццёвым і творчым шляхам.

Уладзімір Караткевіч, бадай, адна з найбольш яскравых фігур у беларускай літаратуры другой паловы XX ст. Яго таленавітасць, глыбокая эрудзіраванасць, патрыятызм з’явіліся той асновай, на якой грунтуюцца творчыя здабыткі пісьменніка. Класік напісаў шмат твораў, сярод якіх аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха», легенда «Ладдзя Роспачы» і іншыя. Але цэнтральнае месца ў творчасці Уладзіміра Караткевіча займаюць «Каласы пад сярпом тваім» — фактычна першы беларускі гістарычны раман.

З цягам часу інтэрэс да асобы і творчасці Уладзіміра Караткевіча не змяншаецца, усё больш шырокае кола людзей цікавіцца яго творамі. Ушанаванне пісьменніка і высокая ацэнка нашчадкамі таго, што зроблена ім, знайшлі сваё ўвасабленне ў многіх сферах жыцця грамадства.

Ужо пасля смерці Уладзіміра Караткевіча за раман «Чорны замак Альшанскі» ён быў удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа 1984 г.
Пра пісьменніка створаны дакументальны фільм «Быў. Ёсць. Буду», некалькі відэафільмаў. Выйшаў з друку шэраг манаграфій, прысвечаных Уладзіміру Караткевічу. У Оршы дзейнічае музей Уладзіміра Караткевіча. Марыя Яўгеньеўна параіла вучням наведаць гэты музей.